Летняя пара

28.6.20160 праглядаў

Куды паехаць адпачыць летам?

Ну, зразумела, на возера. У спякотнае летняе надвор'е шмат людзей адпачывае на вадаёмах. Прыемны адпачынак тады, калі бераг і вада цешаць сваёй чысцінёй.

Аднак знаходзяцца людзі, якія падчас адпачынку думаюць толькі пра сябе і не клапоцяцца пра тое, хто і як будзе адпачываць пасля іх.

Парушэнні бываюць розныя, але ў той жа час вельмі падобныя: прыехаць і паставіць аўтамабіль на беразе каля вады, пакінуць пасля сябе смецце (пакеты, бутэлькі і г.д.), асобныя асобы яшчэ і машыну памые пасля таго, як выкупаюцца самі.

Калі такія парушальнікі сустракаюцца з работнікамі інспекцыі, то адгаворка, як правіла, адна – «А мы не ведалі». Аднак незнанне закона не вызваляе парушальніка ад адказнасці і за ўсе пералічаныя парушэнні прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

За стаянку аўтамабіля бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі вадаёма і за мыццё аўтамабіля – па ч.3 арт.15.35 КоАП РБ (штраф да 20 базавых велічынь). За раскідванне смецця – па ч.2 арт.15.30 КоАП РБ (штраф да 20 базавых велічынь).

Пераканаўчая просьба да адпачывальнікаў – не трэба парушаць заканадаўства, зрабіце так, каб іншым пасля вас таксама было прыемна адпачываць на беразе вадаёма. Прыемнага Вам адпачынку.