28 чэрвеня, Лепель /Улас. інф./ На базе Слабодскай школы-сада прайшла летняя спартакіяда працоўных калектываў. Удзел прынялі каманды сямі сельскіх Саветаў.

28 чэрвеня, Лепель /Улас. інф./ На базе Слабодскай школы-сада прайшла летняя спартакіяда працоўных калектываў. Удзел прынялі каманды сямі сельскіх Саветаў.

У праграме спаборніцтваў быў бег на малыя дыстанцыі – 100 метраў для мужчын і 60 метраў для жанчын, скачкі ў даўжыню з месца, міні-футбол і лёгкаатлетычная эстафета. Першае месца заняла Слабодская каманда, другое – Горкаўская, трэцяе – са Старога Лядна.

Яўгенія ЛЯХ