Менавіта пад такім дэвізам супрацоўнікі АДАІ Лепельскага РАУС правялі прафілактычнае мерапрыемства ў ДУА «Старалепельская базавая школа Лепельскага раёна».  

У ходзе правядзення прафілактычнага мерапрыемства выхаванцам дзіцячага сада ў гульнявой форме былі растлумачаны правілы дарожнага руху.  

Дзеці прайшлі эстафету, у якой адгадвалі загадкі па тэме ПДР. Акрамя гэтага, на аўтагарадку дзеці ўспомнілі правілы бяспечнага перасячэння праезнай часткі дарогі.