ДАІ Лепельскага РАУС у рамках рэспубліканскай прафілактычнай кампаніі «Летам дзеці ў бяспецы!» і прафілактычнага мерапрыемства, што праводзіцца на тэрыторыі Лепельскага раёна, накіраванага на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, сумесна з прадстаўнікамі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" наведалі прышкольны лагер на базе ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Лепеля».

Супрацоўнікі ДАІ сумесна з ЮІД нагадалі дзецям аб выкананні Правілаў дарожнага руху, вывучылі асноўныя дарожныя знакі, нагадалі аб правілах паводзін на дваровых тэрыторыях і паблізу праезнай часткі дарогі, руху на веласіпедах. Усім удзельнікам былі ўручаны святлоадбівальныя элементы.
Па заканчэнні мерапрыемства ў дзяцей засталіся толькі станоўчыя эмоцыі і цудоўны настрой