Супрацоўнікі аддзела ДАІ Лепельскага РАУС сумесна з ІСН, у рамках рэспубліканскай прафілактычнай кампаніі "Летам дзеці ў бяспецы" і рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Будзь у бяспецы!" правялі прафілактычнае мерапрыемства ў кругласутачным аздараўленчым лагеры на базе ДУА "Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна".
Дзецюкам нагадалі асноўныя патрабаванні Правілаў дарожнага руху ў частцы таго, як маленькім пешаходам і веласіпедыстам бяспечна знаходзіцца побач з дарогай, супрацоўнік ІСН давеў асноўныя правілы паводзін на водах у летні перыяд, правілы паводзін у быце.
Таксама дзецюкі прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні па ведах правілаў дарожнага руху, вырашалі задачы па ПДР. Прынялі ўдзел у замацаванні ведаў ПДР на аўтагарадку і выкарыстанні дзіцячых утрымліваючых прылад. У канцы мерапрыемства дзецюкі атрымалі салодкія падарункі! Усе атрымалі пазітыўны зарад энергіі на астатнюю частку летніх канікул!