Такі фундамент досведу і народных традыцый у філіяла «Лепельскі хлебазавод» ААТ «Віцебскхлебпрам».

А яшчэ да гэтага можна дадаць сучасныя тэхналогіі і дружны працоўны калектыў.

У цэхах хлебазавода, які функцыянуе кругласутачна, на момант нашага наведвання праца кіпела. З непрывычкі водар свежаспечанага хлеба і яшчэ чагосьці шалёна смачнага кружыць галаву. Назіраем, як з канвеера адзін за адным падаюць румяныя «боханы». Так і хочацца паспрабаваць хрусткую скарыначку…

На сённяшні дзень у асартыменце філіяла больш за 50 відаў хлебабулачных вырабаў. За суткі выпрацоўваецца каля 3 тон прадукцыі, з іх 100 кг — кандытарскіх.

Карыстаюцца папулярнасцю хлеб «Білеўскі», «Лепельскі заварны», батон «Здобны», «Прыазёрны», багет «Лідзея», пляцень «Сталічная» і многія іншыя.

Дарэчы, на Лепельскім хлебазаводзе можна замовіць найсмачнейшыя тарты. Водгукі самыя добрыя ад лепельчан!