30 лістапада, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Ільготны праезд пенсіянерам на прыгарадным пасажырскім транспарце на перыяд сельскагаспадарчых работ у 2012 годзе захаваецца. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкі насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Ражанец на online канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы і сацабароны.
"Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2011 года №176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў" прадугледжана штогадовае права грамадзянам, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту (мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў), на 50-працэнтную зніжку з кошту праезду на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі) на перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня", - сказаў Анатоль Ражанец.
БЕЛТА
Ільготны праезд пенсіянерам на прыгарадным транспарце ў перыяд сельскагаспадарчых работ у 2012 годзе захаваецца
30.11.20110 праглядаў