Унесены змяненні ў некаторыя нарматыўныя прававыя акты – у прыватнасці, якія рэгламентуюць адказнасць за парушэнні ў сферы вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання. Яна становіцца больш дыферэнцыраванай і лібералізуецца ў адносінах да тых, хто дапусціў негрубыя парушэнні.
Напрыклад, значна змякчана адказнасць паляўнічых за парушэнне правілаў бяспекі палявання, незаконнае нашэнне патронаў, зараджаных кулямі і картэччу. Аднак пры паўторным здзяйсненні падобных парушэнняў на працягу года паляўнічаму, як і раней, будзе пагражаць штраф да 40 базавых велічынь або пазбаўленне спецыяльнага права.
Таксама істотна змякчаны санкцыі ў дачыненні да службовых асоб паляўнічых гаспадарак за негрубыя парушэнні правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі, адказнасць юрыдычных асоб скасавана.
Максімальны штраф за іншыя нязначныя парушэнні правілаў зніжаны да 10 базавых велічынь, прадугледжана таксама спагнанне ў выглядзе папярэджання.
Новая рэдакцыя артыкула 15.37 КоАП уступае ў сілу з 3 жніўня 2019 года. Пачатыя і не завершаныя на гэты момант адміністрацыйныя працэсы па гэтым артыкуле будуць разглядацца з улікам больш ліберальнай рэдакцыі.