28 лютага, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. Лібералізацыя цэнаўтварэння ў Беларусі не выкліча росту коштаў. Пра гэта заявіў сёння журналістам дырэктар дэпартамента цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ігар Фамін, каментуючы ўказ №72 ад 25 лютага 2011 года "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не чакаем абвальнага росту або падзення коштаў", - сказаў Ігар Фамін. У цяперашні час няма падстаў меркаваць, што адмена нейкіх умоў выкліча ажыятажны попыт на тавары або справакуе інфляцыю.
Ігар Фамін растлумачыў, што ёсць інфляцыя попыту, інфляцыя прапановы і інфляцыя чакання. "Калі мы самі не будзем раскручваць інфляцыйныя чаканні (якія, магчыма, камусьці і выгадныя), як гэта цяпер адбываецца з грэчкай, то я не думаю, што адбудзецца значны рост інфляцыі", - сказаў дырэктар дэпартамента. Інфляцыя будзе кантралявацца, таму што захоўваецца дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары.-0-
БЕЛТА
Лібералізацыя цэнаўтварэння ў Беларусі не выкліча росту коштаў - Мінэканомікі
28.2.20110 праглядаў