14 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Магчымасць завесці асабістага ўрача-дэрматаўенералога з'явілася ў жыхароў Віцебскай вобласці, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны ўрач Віцебскага абласнога клінічнага скурна-венералагічнага дыспансера Віктар Спірыдонаў. Новая паслуга дыспансера накіравана на павышэнне даступнасці і якасці аказання дапамогі насельніцтву, падкрэсліў Віктар Спірыдонаў, адзначыўшы, што цікавасць да яе з боку жыхароў рэгіёна ўжо праяўляецца. Гадавое абслугоўванне каштуе Br600 тыс. Пры гэтым карыстацца паслугамі асабістага доктара можна без абмежавання па колькасці зваротаў і без якіх-небудзь даплат. Атрымаўшы асабістага доктара - венералога або дэрматолага, пацыент можа разлічваць на яго дапамогу фактычна кругласутачна: па тэлефоне ўрач будзе даступны 24 гадзіны ў суткі, у працоўны час у выпадку неабходнасці нанясе візіт на дом, на працоўным месцы прыме ў любы зручны час. У рамках праграмы пацыента цалкам абследуюць на інфекцыі, дэрматалагічныя захворванні, а таксама прадыягнастуюць. У выпадку неабходнасці будзе вызначана праграма комплекснага лячэння, бо за асабістым урачом стаіць цэлы штат кваліфікаваных спецыялістаў: міколаг, рэабілітолаг, урач лабараторнай дыягностыкі, бактэрыёлаг, прафпатолаг, алерголаг і іншыя. -0-

БЕЛТА