26 лістапада, Ворша /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Асабістыя прыёмы грамадзян прынцыпова важныя для развіцця сферы культуры ў цэлым. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр культуры Беларусі Павел Латушка, які праводзіў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Воршы.
Паводле яго слоў, такія мерапрыемствы даюць магчымасць пазнаёміцца з рэальнымі праблемамі і патрэбамі, якія хвалююць насельніцтва ў рэгіёнах, атрымаць інфармацыю з першых вуснаў. Акрамя таго, правядзенне асабістых прыёмаў прынцыпова важнае для наступнага аналізу і прыняцця рашэнняў, звязаных з развіццём усёй сферы культуры. "Таму гэта вельмі значная і патрэбная справа", - падкрэсліў міністр.
Павел Латушка адзначыў, што прыклад такой сітуацыі быў і сёння. У прыватнасці, прадстаўніком Беларускага саюза мастакоў ставілася пытанне аб звароце большай увагі Міністэрства культуры на дзейнасць рэгіянальных мастакоў, працу экспертнага савета пры Мінкультуры. На прыёме сёння пабывалі прадстаўнікі духавенства, мясцовых самадзейных калектываў, літаратары. -0-
БЕЛТА
Асабістыя прыёмы грамадзян прынцыпова важныя для развіцця ўсёй сферы культуры
26.11.20100 праглядаў