З 17 сакавіка 2025 года асабовы склад 52 асобнага пошукавага спецыялізаванага батальёна адкрыў чарговы 31-ы пошукавы перыяд і прыступіў да правядзення палявых пошукавых работ.

На цяперашні момант спецыялісты пошукавага батальёна праводзяць работы на тэрыторыі былога лагера ваеннапалонных вёскі Чырвонае Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У бягучым годзе палявыя пошукавыя работы пройдуць у 44 раёнах нашай краіны па пошуку няўлічаных воінскіх пахаванняў на 168 аб'ектах.

Акрамя гэтага, працягваецца праца па расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэтым годзе работы спланаваны на 25 пошукавых аб'ектах. Работы вядуцца на тэрыторыі Лепеля.

Першы пошукавы разлік высунуўся да месца правядзення палявых пошукавых работ у межах расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа. Начальнік штаба – першы намеснік камандзіра пошукавага батальёна маёр Ігар Косцін правёў інструктаж і паставіў задачы пошукаваму разліку.