Толькі за першае паўгоддзе гэтага года 14 арганізацый Віцебскай вобласці, якія раней апынуліся ў складанай эканамічнай сітуацыі, выйшлі на нізкую ступень неплацежаздольнасці, яшчэ чатыры палепшылі фінансавы вынік. На 90 млн руб. удалося павялічыць уласныя абаротныя сродкі 78 арганізацыям камунальнай уласнасці.
Пра гэта падчас круглага стала па пытаннях прымянення палажэнняў Закона «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» паведаміла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна. Яна падкрэсліла, што станоўчыя тэндэнцыі ў прадухіленні банкруцтва і ліквідацыі арганізацый намяціліся менавіта дзякуючы дзеянню гэтага заканадаўчага акта.
– Асноўныя мэты названага закона – захаванне бізнесу, стабілізацыя фінансава-эканамічнага стану прадпрыемстваў, захаванне працоўных калектываў, але не ліквідацыя і банкруцтва, – падкрэсліла Анжаліка Нікіціна. – Камісіі па ўрэгуляванні неплацежаздольнасці працуюць пры райгарвыканкамах і аблвыканкаме, пашыраны іх паўнамоцтвы датычна работы з прадпрыемствамі прыватнай формы ўласнасці незалежна ад штатнага колькасці.
Кансультацыйную і іншую дапамогу камісіі аказваюць прадпрыемствам як дзяржаўнай, так і прыватнай форм уласнасці. Прычым, як паказвае практыка, апошнія звяртаюцца за ёй часцей. Для санацыі прадпрыемстваў выкарыстоўваюць розныя механізмы: міравыя пагадненні, заключаныя з дапамогай абласнога эканамічнага суда, рэструктурызацыя запазычанасці, унясенне ўкладаў ва ўстаўныя фонды. Прымяняюцца таксама фінансавыя меры аздараўлення на ўзроўні прадпрыемства, да прыкладу, унутрысістэмнай запазычанасці, што ўплывае на паляпшэнне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і рост выручкі.
– Актыўна прымяняецца такі механізм, як рэарганізацыя прадпрыемства шляхам перадачы яго акцый больш паспяховаму прадпрыемству, – адзначыла Анжаліка Нікіціна. – Так, сёлета акцыі ААТ «Знамя індустрыялізацыі» перададзены РУПТП «Аршанскі льнокамбінат», з прычыны чаго рэструктурызавана запазычанасць, прадпрыемства нарошчвае аб'ёмы вытворчасці.