Згодна з артыкулам 212 Закона ад 14 кастрычніка 2022 г. № 213-З «Аб ліцэнзаванні» (далей – Закон «Аб ліцэнзаванні») ліцэнзаванне адукацыйнай дзейнасці ажыццяўляецца Міністэрствам адукацыі, Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам, гарадскімі (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённымі выканаўчымі камітэтамі.
Згодна з Законам «Аб ліцэнзаванні» Лепельскі раённы выканаўчы камітэт ажыццяўляе ліцэнзаванне паслуг, якія складаюць ліцэнзуемы від дзейнасці, пазначаных у падпунктах 2.6.-2.13. пункта 2 артыкула 213 гэтага Закона.
Ліцэнзуемы від дзейнасці ўключае наступныя складнікі паслуг:
2.6. рэалізацыя адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
2.7. рэалізацыя адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі;
2.8. рэалізацыя адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;
2.9. рэалізацыя адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі;
2.10. рэалізацыя адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі;
2.11. рэалізацыя адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;
2.12. рэалізацыя адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю;
2.13. рэалізацыя адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю.
У адпаведнасці з артыкулам 214 Закона «Аб ліцэнзаванні» аддзел па адукацыі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта:
ажыццяўляе падрыхтоўку матэрыялаў для прыняцця рашэння па пытаннях ліцэнзавання;
паведамляе сушукальніка ліцэнзіі, ліцэнзіята аб прынятых у дачыненні да іх ліцэнзуючым органам рашэннях;
праводзіць ацэнку адпаведнасці магчымасцей сушукальніка ліцэнзіі даліцэнзійным патрабаванням, ліцэнзіята ліцэнзійным патрабаванням;
забяспечвае фарміраванне ЕРЛ у частцы ліцэнзуемага віду дзейнасці.
Асноўныя пытанні па ліцэнзаванні адукацыйнай дзейнасці:
Графік звароту за атрыманнем ліцэнзіі на аказанне адукацыйных паслуг па рэалізацыі адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю
Па пытаннях ліцэнзавання адукацыйнай дзейнасці Вы можаце звярнуцца па адрасе:
Аддзел па адукацыі Лепельскага раённага выканаўчага камітэта,
г. Лепель, Плошча Свабоды, 11-2
Адказная асоба:
Намеснік начальніка аддзела па адукацыі Лепельскага райвыканкама
Лясун Аксана Міхайлаўна
Час працы: штодня з панядзелка па пятніцу,
з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00
Працоўны тэлефон: 02132 61082
Кабінет № 202