Любітельскае рыбалоўства забаронена на некаторых вадаёмах, участках рэк і каналаў Беларусі ў вясновы перыяд. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі №31 ад 6 кастрычніка 2016 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Любіцельскае рыбалоўства забаронена на некаторых вадаёмах, участках рэк і каналаў Беларусі ў вясновы перыяд. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі №31 ад 6 кастрычніка 2016 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
З 1 красавіка па 30 мая нельга лавіць рыбу ў наваколлі Гродна на Аўгустоўскім канале ад шлюза каля вёскі Нямнова да месца ўпадзення ў Нёман, а таксама ў пойменных вадаёмах ракі (затокі каля вёсак Келбаскі і Беражаны). У Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці забарона ўведзена на азёрах Стары Нёман-1 (каля вёскі Харціца), Вінабойскае і Новае (каля вёскі Навінка), затоне каля вёскі Дубны.
У Магілёве і прыгарадзе любіцельскае рыбалоўства забаронена на ўчастку ракі Дняпро і прылеглых вадаёмах ад водазабору Магілёўскага аўтамабільнага завода ім. С.М.Кірава да вусця ракі Дэбра, у Свіслацкім раёне Гродзенскай і Пружанскім раёне Брэсцкай абласцей - на ўчастку ракі Нараў ад паўднёва-заходняга вугла квартала 176 да паўднёва-заходняга вугла квартала 206 Ошчэпскага лясніцтва нацпарка "Белавежская пушча".
З 20 сакавіка па 18 мая забарона будзе дзейнічаць у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці на працягу 2,5 км уверх па Мікашэвіцкім канале да месца ўпадзення ў Прыпяць і на 500 м уверх і ўніз па цячэнні ракі.
Адпаведнае рашэнне прынята на падставе правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Пастановы №9 ад 14 сакавіка 2012 года і №6 ад 19 сакавіка 2014 года прызнаюцца страціўшымі сілу.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.