Калі мінулым разам завітаў у дзіцячы сад №6, яшчэ ніхто не гаварыў пра год малой радзімы. А тут ужо ваўсю кіпела праца: дзеці поруч з бацькамі і пад кіраўніцтвам выхавальнікаў “выдавалі” беларускія кніжкі-казкі і рыхтаваліся да кніжнай выставы, якая мелася адбыцца яшчэ ў лютым.

Калі мінулым разам завітаў у дзіцячы сад №6, яшчэ ніхто не гаварыў пра год малой радзімы. А тут ужо ваўсю кіпела праца: дзеці поруч з бацькамі і пад кіраўніцтвам выхавальнікаў “выдавалі” беларускія кніжкі-казкі і рыхтаваліся да кніжнай выставы, якая мелася адбыцца яшчэ ў лютым. Памятаецца, мне гэтая незвычайная акцыя тады настолькі спадабалася, што паабяцаў абавязкова прасачыць за ёй і распавесці падрабязней. Трымаю слова. І неўзабаве распавяду з асобнай нататцы. А пакуль пра іншае.

Любіць і ведаць радзіму — гэта ж не толькі любіць і ведаць мову. Любіць радзіму — азначае жыць і працаваць у родным рэчышчы, пазнаваць яго, паглыбляць і ўвесь час клапаціцца аб ім. Вось менавіта ў гэтым самым рэчышчы і адбылося ў шостым садзіку, здавалася б, шараговае мерапрыемства, але ўжо сёлета, калі быў аб’яўлены год малой радзімы. І як жа арганічна яно ўплялося ў агульны карунак выхаваўчай работы ва ўстанове! Гэта была пазнавальная віктарына ў старэйшай групе з мэтай пашырэння ведаў пра родную Лепельшчыну — яе людзей, прыродную разнастайнасць, знакамітыя мясціны і г.д.