Зібраць моладзь, неабыякавую да чужых праблем, вырашыла старшыня Лепельскай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Вольга Сакалоўская. Пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва яна арганізавала клуб «Ад сэрца да сэрца», які і аб'яднае валанцёраў. Прыбраць у доме самотнага пажылога чалавека, наведаць хворага, дапамагчы людзям з абмежаванымі магчымасцямі – добрых спраў хопіць на ўсіх. У раёне праводзіцца шмат мерапрыемстваў для інвалідаў, але не ўсе могуць наведаць іх: няма магчымасці дабрацца да месца. Гэту сітуацыю змогуць выправіць валанцёры. Дарэчы, першыя з іх ужо адгукнуліся. Гэта самі людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія ў стане аказаць дапамогу іншым. З мэтай прыцягнуць да добрых спраў моладзь была праведзена сустрэча з навучэнцамі Лепельскага аграрна-тэхнічнага каледжа. Дарэчы, папоўніць шэрагі валанцёраў можа любы ахвотны, звязаўшыся з каардынатарам Вольгай Сакалоўскай па тэлефоне 4-22-14 з 9.00 да 13.00.
Наш кар.