Яркія каларытныя выступленні спявачкі Людмілы Шыпулі захапляюць многіх жыхароў раёна.
Яркія каларытныя выступленні спявачкі Людмілы Шыпулі захапляюць многіх жыхароў раёна. У свой час Людміла была кіраўніком народнага ансамбля жартаўлівай песні "Грымзолі", які паспяхова выступаў на многіх рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Вось ужо не першы год жанчына выкладае фальклорныя песні ў юных выхаванцаў філіяла Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў у аграгарадку Стаі, з'яўляецца загадчыцай аддзялення народнай творчасці дзіцячай школы мастацтваў і кіраўніком калектыву народнай песні "Васількі", створаным пры аддзяленні. Сама ж Людміла прымае ўдзел у многіх мерапрыемствах раёна, радуе сваімі цудоўнымі песнямі многіх прыхільнікаў фальклорнай творчасці.
Не так даўно ў творчым жыцці Людмілы Шыпулі адбылася чарговая падзея - на I адкрытым міжнародным фольклорным фестывалі-конкурсе "Прамень", які праводзіўся ў Гомелі, Людміла стала лаўрэатам першай ступені ў намінацыі "вакал, фальклор".