Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае!!!

Любіцельскае рыбалоўства з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова ажыццяўляецца ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу, а таксама ў рыбалоўных угоддзях, прадастаўленых у арэнду толькі для прамысловага рыбалоўства:
на падставе сапраўднага членскага білета РГАА «БТРАА», пры іх наяўнасці ў гэтых грамадзян пры сабе ў рыбалоўных угоддзях у месцы ажыццяўлення рыбалоўства і з магчымасцю іх прад'яўлення;
на падставе квітанцыі або карт-чэка ў электронным выглядзе альбо на папяровым носьбіце, у якіх пазначаны спосабы аматарскага рыбалоўства і тэрмін дзеяння права на ажыццяўленне аматарскага рыбалоўства названымі спосабамі.
Аплата ажыццяўляецца да пачатку ажыццяўлення аматарскага рыбалоўства. Памер платы вызначаецца РГАА «БТРАА».
Лоўля рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук ажыццяўляецца ва ўсіх рыбалоўных угоддзях фонду запасу, а таксама ў рыбалоўных угоддзях, прадастаўленых у арэнду толькі для прамысловага рыбалоўства.
Такім чынам, пры ажыццяўленні лоўлі рыбы з прымяненнем прылад аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова, рыбалоў павінен мець пры сабе ў рыбалоўных угоддзях у месцы ажыццяўлення рыбалоўства з магчымасцю прад'яўлення сапраўдны членскі білет РГАА «