Зламыснікі знайшлі спосаб вымантаваць грошы ў уладальнікаў гаджэтаў Apple. Пад выглядам устаноўкі гульняў праз «старонні» Apple ID карыстальніку прапануюць увесці логін і пароль. Пасля гэтага ашуканцы актывуюць функцыю «Знайсці iPhone» і пераводзяць прыладу ў рэжым «Страчаны».

Тэлефон цалкам блакуецца, а ўладальніку прыходзіць паведамленне з патрабаваннем перавесці грошы за разблакіроўку. Часта пагрозы суправаджаюцца абяцаннем выдаліць даныя або распаўсюдзіць асабістую інфармацыю.

Як абараніцца:

  • Ніколі не ўводзьце чужыя Apple ID на сваёй прыладзе.

  • Спампоўвайце дадаткі толькі з афіцыйнага App Store.

  • Наладзьце двухфакторную аўтэнтыфікацыю і рэгулярна правярайце доступ да iCloud.

Памятайце: уваход у чужы акаўнт дае зламыснікам поўны кантроль над вашай прыладай. Будзьце ўважлівыя і не паддавайцеся на хітрыкі.