Працоўны калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь складаецца з людзей, якія дасканала ведаюць сваю справу, дасягнулі высокага прафесійнага ўзроўню і дзякуючы сваім працоўным дасягненням сталі прыкладам для калег з іншых раёнаў Віцебскай вобласці. Яркім пацвярджэннем таму – першае месца ў абласным аглядзе-конкурсе ў намінацыі «Лепшая інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах вобласці сярод інспекцый МПЗ II групы» за 2019 год. З нагоды гэтай значнай падзеі начальніку інспекцыі Маі Бародзіч былі ўручаны ганаровая грамата і вымпел. Дарэчы, калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Лепельскім раёне з'яўляецца лепшым у вобласці ўжо чацвёрты год запар.