Найлепшага кондуктара вызначаць у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ па Віцебскай вобласці.
Найлепшага кондуктара вызначаць у Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ па Віцебскай вобласці.
Конкурс прафесійнага майстэрства арганізаваны другі раз і адбудзецца 28 красавіка на базе філіяла аўтобуснага парка №1 Віцебска ААТ "Віцебскаблаўтатранс" ( вул.Тэрэшкавай, д.7). Удзельнікамі спаборніцтва стануць 12 кондуктараў з розных раёнаў Віцебскай вобласці, якія прайшлі папярэднія адборачныя туры. Фінальны этап пройдзе ў актыўным спаборніцкім фармаце з праверкай тэарэтычных ведаў па прафесіі, дэманстрацыяй навыкаў хуткасці абслугоўвання пасажыраў, правільнасці працы з грашовымі сродкамі. Нямалае значэнне будзе нададзена і раскрыццю творчага патэнцыялу работнікаў.
"Сённяшні кондуктар не толькі спаганяе плату за праезд, але і сочыць за парадкам у салоне, прадастаўляе інфармацыю аб маршруце, прыпынках, выконвае шмат іншых функцый. Як кажуць пасажыры, ад усмешкі кондуктара, які вас сустрэў раніцай у аўтобусе, павышаецца настрой", - адзначылі ў прэс-службе.
Конкурс закліканы прыцягнуць увагу да прафесіі кондуктара, спрыяць росту яе прэстыжу, павышэнню прафесійных навыкаў супрацоўнікаў і якасці абслугоўвання. Арганізатары мерапрыемства - ААТ "Віцебскаблаўтатранс" і аб'яднаная прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства.