24 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Конкурс на лепшага старшыню таварыства ўласнікаў абвешчаны ў Віцебскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама.
Заяўкі на ўдзел кіраўнікі таварыстваў уласнікаў павінны накіраваць да 15 кастрычніка з указаннем намінацыі, на перамогу ў якой яны прэтэндуюць, - "Лепшае добраўпарадкаванне двара", "Лепшае ўтрыманне пад'ездаў", "Лепшае тэхнічнае абслугоўванне дома", "Лепшая матэрыяльна-тэхнічная база", "Лепшы энергазберагальны дом". Вердыкт удзельнікам вынесе конкурсная камісія ў складзе прадстаўнікоў таварыстваў уласнікаў і мясцовых выканкамаў. Вынікі будуць падведзены да 1 снежня. Узнагародай пераможцам стануць дыпломы і каштоўныя падарункі.
Конкурс праводзіцца па ініцыятыве грамадскага савета па садзейнічанні развіццю сістэмы кіравання сумеснымі домаўладаннямі пры ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яго мэта - садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці і надзейнасці працы аб'ектаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паляпшэнню якасці паслуг, што прадастаўляюцца, на аснове выканання сацыяльных стандартаў пры абавязковым зніжэнні затрат на іх аказанне. -0-Навіны Беларусі (БЕЛТА)