29 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Лепшыя маладыя валанцёры Віцебскай вобласці працуюць у Полацку, Оршы і Глыбоцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце БРСМ. Даведацца, дзе ж працуюць лепшыя валанцёры рэгіёна, стала магчымым пасля падвядзення вынікаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу "Моладзь за чысціню гарадоў і сёлаў". Усяго на абласны тур конкурсу было пададзена 28 творчых справаздач аб рабоце валанцёрскіх атрадаў і лагераў. Пераможцы вызначаліся ў пяці намінацыях. У выніку першае месца ў намінацыі "Лепшы валанцёрскі атрад (лагер) сярод навучэнскай моладзі" падзялілі зводны валанцёрскі атрад Полацкай гарадской арганізацыі БРСМ і зводны валанцёрскі атрад навучэнскай моладзі Аршанскага гарадскога камітэта БРСМ. Лепшым валанцёрскім атрадам сярод студэнцкай моладзі стаў атрад "Белая лілія" пярвічнай арганізацыі БРСМ Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Валанцёрскі атрад "Твой выбар" з Глыбоцкага раёна атрымаў перамогу ў намінацыі "Лепшы валанцёрскі атрад сярод працоўнай моладзі". Лепшую ландшафтную кампазіцыю, на думку журы, змаглі стварыць сёлета члены пярвічнай арганізацыі БРСМ КУП ВКХ "Аршаводаканал". А лепшым валанцёрам вобласці прызнана камандзір валанцёрскага атрада "Хто, калі не мы?" пярвічнай арганізацыі БРСМ Полацкай гімназіі №2 Ала Лапкіна, якая прымала актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах атрада. Конкурс праводзіцца штогод для прыцягнення моладзі да добраўпарадкавання помнікаў воінскай славы, месцаў масавых пахаванняў, тэрыторый населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб'ектаў, паркаў, аб'ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны, а таксама ў мэтах патрыятычнага, экалагічнага, маральнага і духоўнага выхавання моладзі.-0-

БЕЛТА