15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" пачаў прыём заявак на конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў у 12 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.
15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект "Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" пачаў прыём заявак на конкурс прадпрымальніцкіх ініцыятыў у 12 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.
Пераможцы конкурсу атрымаюць падтрымку ў выглядзе тавараў, работ і/або паслуг, неабходных для рэалізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы, на суму да $25 тыс.
Конкурс пройдзе ў 12 пілотных раёнах праекта. Гэта Бярозаўскі і Кобрынскі раёны Брэсцкай вобласці, Браслаўскі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці, Брагінскі, Жлобінскі і Хойніцкі раёны Гомельскай вобласці, Лідскі раён Гродзенскай вобласці, Барысаўскі і Маладзечанскі раёны Мінскай вобласці, Быхаўскі і Клічаўскі раёны Магілёўскай вобласці.
Падаць заяўку можна на сайце www.prospring.by з 15 лютага па 30 сакавіка. У першых 240 заяўнікаў будзе магчымасць атрымаць індывідуальныя дыстанцыйныя кансультацыі экспертаў. Дапамога экспертаў дазволіць дэталёва прааналізаваць і лепш прадставіць сваю бізнес-ідэю.
Удзельнічаць у конкурсе могуць юрыдычныя асобы прыватнай формы ўласнасці і ІП, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь, з месцам знаходжання (жыхарства) на тэрыторыі раёнаў правядзення конкурсу.
"Максімальна раскрыць і задзейнічаць патэнцыял кожнага раёна - адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, які знаходзіцца ў фокусе шэрагу дзяржаўных праграм бягучага пяцігадовага цыклу. Гэтым праектам мы імкнёмся падтрымаць прадпрымальніцкія ініцыятывы, накіраваныя на ўкараненне і развіццё перадавых для пілотных раёнаў бізнес-мадэлей, якія спрыяюць устойліваму эканамічнаму росту і павышэнню якасці жыцця насельніцтва рэгіёнаў" - пракаментавала нацыянальны каардынатар праекта, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін - начальнік упраўлення маёмасных адносін Міністэрства эканомікі Ірына Бабачонак.