Цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурсу "Пазнай Беларусь" прайшла ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Цырымонія ўшанавання пераможцаў конкурсу "Пазнай Беларусь" прайшла ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У намінацыі "Я пазнаю Беларусь" пераможцам стала Тамара Козловская, якая сфатаграфавалася на фоне 202 беларускіх славутасцяў. Спецпрызам узнагароджана самая маладая ўдзельніца конкурсу 9-гадовая Марыя Бараноўская.
Экскурсаводам года журы назвала Сяргея Бусько. Тураператар года - ТАА "БелАграТрэвел", граматай "Дэбют года" узнагародзілі ТАА "ПарадайзТрэвел".
У намінацыі "Сродак размяшчэння года" пераможцаў назвалі ў некалькіх паднамінацыях. Імі сталі гасцініца "Мірскі замак", санаторый "Лясное", аграсядзіба "Балачанка". Спецпрыз - у хостэла "Трыніці".
Пераможцам у намінацыі "Сродак масавай інфармацыі" сярод рэспубліканскіх СМІ, прадстаўленых у інтэрнэце, стала ТАА "Лічбавыя падарожжы" (Traveling.by), спецпрыз прысуджаны БЕЛТА. Сярод друкаваных рэспубліканскіх СМІ граматамі ўзнагароджаны бартавы часопіс "OnAir" і міжнародны яўрэйскі часопіс "Мішпоха", лепшым рэгіянальным выданнем прызнаны часопіс "Твой горад Гродна". У паднамінацыі "Тэлебачанне" перамога дасталася ТРВК "Гродна плюс".
Праектамі года па развіцці ўнутранага і выязднога турызму журы назвала міжнародны злёт "Дзень нараджэння хаткі на курыных ножках - першага аўтадома ў свеце", па развіцці культурнага турызму - фальклорны фестываль беларускай песні і рамеснай культуры "Вольнае паветра" (спецпрыз - бразільска-беларускі фестываль урбан-арта Vulica Brasil, пасольства Бразіліі ў Беларусі), па развіцці экалагічнага турызму - праект па англамоўным каталогу аграсядзіб і славутасцяў Беларусі BelKraj.by.
"Пазнай Беларусь" - прафесійны конкурс турыстычнай галіны, арганізатарамі якога выступаюць Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнае агенцтва па турызме. Ён закліканы садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязднога турызму ў Беларусі, кансалідацыі намаганняў тых, хто працуе ў сферы турызму, а таксама заахвочваць дасягненні ў развіцці турыстычнай індустрыі.