У Віцебску сёння адкрываецца выстава "Майстры Паазер'я", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

У Віцебску сёння адкрываецца выстава "Майстры Паазер'я", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Жыхары і госці абласнога цэнтра змогуць убачыць работы майстроў народных мастацкіх рамёстваў і мастакоў-аматараў народных клубаў Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Пастаўскага і Мёрскага раёнаў Віцебскай вобласці. Спектр экспанатаў, уключаных у экспазіцыю, разнастайны: гэта кераміка, дэкаратыўныя пано, вышыўка, габелены, роспіс па шкле і дрэве, вязанне, разьба па дрэве, сувенірныя лялькі і многае іншае.

Ад кожнага клуба прадстаўлена каля 140 лепшых за апошнія тры гады работ, якія выстаўлены ў асобных зонах выставачнай залы. Пры знаёмстве з імі супрацоўнікі цэнтра рэкамендавалі звярнуць асаблівую ўвагу на экспанаты, выкананыя ў тэхніцы тых рамёстваў, якімі асабліва знакаміты майстры таго ці іншага рэгіёна. Напрыклад, глыбоцкія майстры вядомы сваімі дыванамі, пастаўскія - сувенірнымі лялькамі і рушнікамі, мёрскія - вырабамі з бяросты, а верхнядзвінскія майстры - з саломы і лазы.

Выстава будзе працаваць да 28 лютага.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)