Рэспубліканскія конкурсы ў сферы зааветэрынарнага бізнесу аб'яўлены ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Рэспубліканскія конкурсы ў сферы зааветэрынарнага бізнесу аб'яўлены ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Пераможцаў вызначаць у некалькіх намінацыях: "Лепшая ветэрынарная клініка 2018 года", "Лепшая ветэрынарная аптэка 2018 года", "Лепшы заамагазін 2018 года". У спаборніцтве могуць узяць удзел суб'екты гаспадарання, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія валодаюць аб'ектамі зааветэрынарнага бізнесу. Заяўкі прымаюцца да 1 лютага 2019 года па адрасе: 220007, Мінск, вул. Маскоўская, 6, офіс 4.
Будуць ацэньвацца вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўдзельнікаў па выніках 2018 года: тэхнічная аснашчанасць, штатная колькасць, кваліфікацыйны склад, плыннасць кадраў, наяўнасць скаргаў, аказанне спонсарскай дапамогі, удзел у асветніцкіх мерапрыемствах, узнагароды і інш.
Вынікі будуць падведзены не пазней 1 сакавіка 2019 года. Лепшых вызначыць спецыяльна створаная камісія з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны", іншых аўтарытэтных экспертаў у галіне зааветэрынарнай сферы, прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў.
Узнагародзяць пераможцаў і прызёраў падчас круглага стала "Зааветэрынарны бізнес Рэспублікі Беларусь: рэаліі і перспектывы". Яны будуць адзначаны дыпломамі і спецыяльнымі прызамі.
Арганізатары конкурсу - УА "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны" і ТАА "Аўтаматызаваныя тэхналогіі бізнесу".