Пра якасць прадукцыі сведчаць многія фактары, адным з галоўных з'яўляюцца вынікі рэспубліканскага конкурсу «Лепшы тавар Рэспублікі Беларусь».



Масла «Крэстьянское от Лепельки» сладкаслівачнае несоленае з масавай доляй тлушчу 73 працэнты Лепельскага малочнакансервавага камбіната стала лаўрэатам гэтага прэстыжнага спаборніцтва па карыснасці і смакавых якасцях прадукцыі.

Пры падвядзенні вынікаў конкурсу рэспубліканская конкурсная камісія ўлічвала водгукі спажыўцоў, якія паступілі ў дачыненні да арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, якія паспяхова прайшлі першы (абласны) этап конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» і сталі фіналістамі.

Лагатып конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» – знак якасных тавараў айчыннай вытворчасці, які служыць арыенцірам для спажыўцоў пры выбары прадукцыі.