Заслужаныя ўзнагароды лепшым у перыяд нарыхтоўкі кармоў уручыла старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Наталля Мончык. Са словамі падзякі за працу да аграрыяў звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Азаронак

Піянер сярод кіроўцаў аўтамабіляў, трактарыстаў-машыністаў, занятых на перавозцы зялёнай масы, стаў Басы Міхаіл Сяргеевіч, трактарыст-машыніст УП «Пражэктар-агра», які першым у раёне сярод кіроўцаў перавез 2500 тон зялёнай масы.

Акрамя таго, за высокі прафесіяналізм, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў пры правядзенні корманарыхтоўкі 2026 года, вернасць выбранай прафесіі, значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу ўручаны Падзячныя лісты Быкаву Аляксандру Паўлавічу, трактарысту-машыністу ААТ «Лепельаграсэрвіс» і Леўковічу Юрыю Валер'евічу, трактарысту-машыністу КУПСХП «Лепельскае».