У Віцебску ў 10-ы раз праходзіць абласны конкурс прафесійнага майстэрства сярод спецыялістаў гарадскіх і раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.
Ад Лепельскага раёна ўдзел у мерапрыемстве прымае інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Лепельскага РАНС Таццяна Фёдаравіч.
Хто прадставіць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім этапе? Стане вядома 30 верасня.