Найлепшую сям'ю года вызначаць сёння на рэспубліканскім конкурсе ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Найлепшую сям'ю года вызначаць сёння на рэспубліканскім конкурсе ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Фінал трэцяга рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года" адбудзецца ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача. Конкурс накіраваны на ўмацаванне інстытута сям'і, павышэнне ролі і прэстыжу сям'і ў жыцці грамадства як ключавога фактара дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі. Сярод яго асноўных задач - захаванне духоўна-маральных каштоўнасцей сям'і; прасоўванне ў грамадстве ідэі адказнага бацькоўства; адукацыя і выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцей, арыентаваных на стабільнасць адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, пераемнасць пакаленняў, узаемаразуменне і ўзаемападтрымку.
За перамогу будуць змагацца 7 сем'яў - пераможцаў Мінскага гарадскога і абласных конкурсаў. Гэта сем'і Хвесюк з Мікашэвічаў Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, Краўчук з Віцебска, Петрушко з Калінкавічаў Гомельскай вобласці, Сідор з аграгарадка Лунна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці, Еўтух з Нясвіжа Мінскай вобласці, Сокал са Случчыны Магілёўскай вобласці і Вайтэх з Мінска.
Як паведамлялася, конкурс праводзіцца сярод поўных сем'яў, якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей. Сем'і прадстаўляюць сваю візітную картку ("Радавод") - гісторыю свайго роду, сямейныя звычаі і традыцыі. Яны таксама праводзяць прэзентацыю актыўнай жыццёвай пазіцыі членаў сям'і, захапленняў, поспехаў і дасягненняў (праект "Мая краіна - мая сям'я"). Пераможцамі конкурсу прызнаюцца сем'і, якія набралі найбольшую агульную колькасць балаў па выніках конкурсных мерапрыемстваў. Ім уручаюць дыпломы I, II і III ступені. Сям'і, якая атрымала дыплом I ступені, прысвойваецца ганаровае званне "Сям'я года".
Для пераможцаў фіналу конкурсу ўстаноўлены грашовыя прэміі: для ўзнагароджаных дыпломам I ступені - да 100 базавых велічынь; дыпломам II ступені - да 75 базавых велічынь; дыпломам III ступені - да 50 базавых велічынь (цяпер 1 БВ складае Br23). Удзельнікі конкурсу могуць быць адзначаны спецыяльнымі дыпломамі, прызамі або іншымі ўзнагародамі.
Першы рэспубліканскі конкурс "Сям'я года" адбыўся ў 2012 годзе.