Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе ў Адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14. Плануецца, што колькасць удзельнікаў мерапрыемства складзе больш за 200 чалавек. Сярод іх не толькі журналісты, але і прадстаўнікі розных сфер – палітолагі, эканамісты, работнікі рэальнага сектара эканомікі, грамадскія аб'яднанні і канфесіі.

Падобны адкрыты дыялог кіраўніка дзяржавы з грамадскасцю ўпершыню прайшоў у лютым 2017 года і меў вялікі грамадскі рэзананс.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)