Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19-20 лютага зробіць афіцыйны візіт у Егіпет. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара

У Каіры Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць рэалізацыю бягучых дамоўленасцей, дасягнутых падчас візіту егіпецкага лідара ў Мінск летам 2019 года, перспектывы развіцця гандлёва-эканамічных і гуманітарных адносін.

"Прэзідэнты разгледзяць пытанні ўзаемадзеяння на міжнародных пляцоўках, забеспячэння бяспекі ў рэгіёне і свеце ў цэлым. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў", - адзначылі ў прэс-службе.

У Аляксандра Лукашэнкі таксама запланаваны шэраг сустрэч і наведванне сумесна з Абдэль Фатахам ас-Сісі новай адміністрацыйнай сталіцы Егіпта, якая будуецца за 45 км на ўсход ад Каіра.

Паралельна візіту кіраўніка дзяржавы ў Каіры пройдзе пасяджэнне беларуска-егіпецкага савета дзелавога супрацоўніцтва.