Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з 35-годдзем з дня заснавання ўстановы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Створаная на досвітку станаўлення суверэннай Беларусі, акадэмія стала прыкладам якасці і прафесіяналізму ў падрыхтоўцы кіруючых кадраў", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што ва ўмовах сучасных выклікаў недастаткова быць толькі адукацыйным і даследчым цэнтрам. "Установа павінна стаць увасабленнем прагрэсіўнай ВНУ, якая спалучае традыцыйныя і перадавыя формы работы, платформай для падрыхтоўкі кіраўнікоў, усебакова адукаваных спецыялістаў, нацэленых уносіць важкі ўклад у развіццё нашай роднай Беларусі", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што калектыў установы здольны адказна выконваць пастаўленыя задачы і з гонарам захоўваць высокі статус прэзідэнцкай акадэміі.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў калектыву Акадэміі кіравання моцнага здароўя, шчасця, мірнага неба і новых здзяйсненняў на карысць краіны.

belta.by