Армію трэба ўстрэсці і прывесці ў ідэальны стан. Такія патрабаванні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў на нарадзе падчас наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сваім даручэнні ўдасканаліць падрыхтоўку ваеннаслужачых у самой арміі: "Каб не было залішняй муштры, каб фізічна былі гатовыя хлопцы. Фподрыхтоўка, як і агнявая, тактычная і вывучэнне відаў сучаснай зброі, павінна быць на першым месцы".

"Гэта значыць, армію трэба ўстрэсці і прывесці яе ў ідэальны стан, пакуль у нас ёсць адзінства ў грамадстве і дысцыпліна. Скончым "разборкі" ў сельскай гаспадарцы па ўборцы і іншых пытаннях, наступіць зімовы перыяд - праверка будзе наймацнейшая па ўсіх напрамках. Ваенных у цэлым. Не толькі арміі, але і МУС, Камітэта дзяржбяспекі. Кожнаму нарэзаны задачы, усе ўсё ведаюць - трэба выконваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

belta.by