Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Лівана Мішэля Наіма Аўна з Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

 
"Перакананы, што ў хуткім часе Ліван зможа паспяхова вырашыць найважнейшыя задачы ў сацыяльна-эканамічнай галіне на карысць свайго народа. Беларусь гатова аказаць ліванскім сябрам неабходную падтрымку", - гаворыцца ў віншаванні.
 
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адносіны паміж Мінскам і Бейрутам не маюць ніякіх перашкод для актыўнага плённага развіцця. "Сумесна нам па сілах вывесці беларуска-ліванскае супрацоўніцтва на ўзровень, які адпавядаў бы патэнцыялу нашых дзяржаў, надаць двухбаковаму ўзаемадзеянню ўстойлівую станоўчую дынаміку", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
 
Крыніца: belta.by