Беларусь і Расія будуюць Саюзную дзяржаву, якая можа прыцягнуць і іншыя краіны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Варонежскай вобласці Расіі Аляксандрам Гусевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з боку расійскіх рэгіёнаў бачыць вельмі вялікую зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю. 

"Дзякуючы вам мы маем такое супрацоўніцтва і спрабуем выбудаваць адзіную Саюзную дзяржаву на новых прынцыпах, каб ніхто не быў у крыўдзе, каб развіваліся суверэнныя, незалежныя дзяржавы - Беларусь і Расія. Да такога саюза, упэўнены, будуць далучацца і іншыя рэспублікі былога Савецкага Саюза", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: belta.by