Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Шры-Ланкі Ануру Кумару Дзісанаяке і ўвесь ланкійскі народ з Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паміж краінамі склаліся глыбокія адносіны канструктыўнага супрацоўніцтва. "Узаемны давер і паспяховая праца ў сферах адукацыі і турызму ўжо стварылі добры фундамент для нашага руху наперад", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт перакананы, што сумеснымі намаганнямі Беларусь і Шры-Ланка працягнуць напаўняць двухбаковае партнёрства новымі праектамі ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ануру Кумару Дзісанаяке здароўя, невычарпальнай энергіі і ажыццяўлення намечаных планаў, а грамадзянам Шры-Ланкі - міру і прагрэсу.