Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў народ Эстоніі з нацыянальным святам.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя Рэспублікі Беларусь і сябе асабіста павіншаваў народ Эстоніі з нацыянальным святам.
Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
"З'яўленне ў мінулым стагоддзі на палітычнай карце свету самастойнай эстонскай дзяржавы дало пачатак яго найноўшай гісторыі. Самавызначэнне - гэта не толькі прывабныя перспектывы, але і адказнасць за лёс свайго народа. Яно дэманструе сталасць і неўтаймаваную веру ў будучыню для нашчадкаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў, што Мінск і Талін больш за чвэрць стагоддзя знаходзяцца у новых рэаліях, якія стварылі дадатковыя магчымасці для прадпрыемстваў, устаноў і простых людзей. "Разам з тым гады незалежнасці не пазбавілі нас усяго каштоўнага і неабходнага, што было назапашана многімі пакаленнямі нашых суайчыннікаў, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Беларусь, як і раней, выступае за працяг усебаковага супрацоўніцтва з Эстоніяй, эфектыўнае выкарыстанне чалавечага патэнцыялу і унікальнага досведу шматгадовай сумеснай працы. Сёння ў першую чаргу мы павінны ўзаемадзейнічаць для бяспекі ў рэгіёне і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні для нашых дзяцей. Беларусы заўсёды былі і застануцца вашымі добрымі суседзямі, гатовымі разам забяспечваць дасягненне такой важнай мэты".
Кіраўнік беларускай дзяржавы пажадаў усім грамадзянам Эстоніі поспехаў, міру і дабрабыту.