Беларусь не будзе размаўляць з Захадам, пакуль не будуць зняты санкцыі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам на Абуз-Лясноўскім палігоне, дзе прайшоў адзін з этапаў супольнага стратэгічнага вучэння ўзброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы, у прыватнасці, аб міграцыйным крызісе на еўрапейскай мяжы, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў гэтым пытанні мяч на баку заходніх партнёраў.
"Хочаце жыць бяспечна - прыязджайце. Вызначым месца, будзем сустракацца, абмяркоўваць гэтыя пытанні. Але пакуль не будуць зняты гэтыя бязглуздыя санкцыі і знявага нашых патрыятычных людзей, з імі размаўляць ніхто не будзе, на калені мы не ўстанем", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу, што заходнія санкцыі аказаліся бяздзейснымі, таму ў Беларусі не перажываюць аб новых магчымых абмежаваннях.
"Хочаце дапамогі - паводзьце сябе годна. Не трэба нас лічыць нейкімі другаснымі людзьмі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - У нас ёсць усё для таго, каб абараніць нашу краіну ад любых замахаў".
Крыніца: belta.by