Беларусь не шкадуе сродкаў на падтрыманне абараназдольнасці арміі. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні дзяржаўнага абароннага заказу на 2022 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На падтрыманне абараназдольнасці арміі мы не шкадуем сродкаў, але кожны выдзелены рубель павінен быць выкарыстаны разумна, па-гаспадарску. Прынцыповае жорсткае патрабаванне", - падкрэсліў беларускі лідар. 

Перад удзельнікамі нарады кіраўнік дзяржавы паставіў шэраг пытанняў, якія тычацца асноўных напрамкаў аснашчэння Узброеных Сіл, распрацоўкі перспектыўных узораў узбраення, перш за ўсё ракетнага, а таксама як адпаведная праца звязана з высновамі, зробленымі з ацэнкі абстаноўкі, якая склалася вакол Беларусі.

Крыніца: belta.by