Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іарданскага Хашыміцкага Каралеўства Абдалу II са Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Рэспубліка Беларусь імкнецца да развіцця ўсебаковых адносін з вашай дружалюбнай краінай, якая карыстаецца заслужаным аўтарытэтам на міжнароднай арэне. Перакананы, што пашырэнне дыялогу на прынцыпах роўнасці і ўзаемнай павагі адпавядае інтарэсам абедзвюх дзяржаў і значная геаграфічная аддаленасць паміж Мінскам і Аманам не стане перашкодай для пошуку эфектыўных шляхоў актывізацыі супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каралю Іарданіі і яго блізкім моцнага здароўя і даўгалецця, а народу краіны – міру і дабрабыту.

Крыніца: belta.by