Беларусь заўсёды будзе незалежнай дзяржавай, насуперак любым сусветным тэндэнцыям. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 студзеня на цырымоніі ўручэння прэмій "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і спецыяльных прэмій "Беларускі спартыўны Алімп" 2024 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як бы хтосьці ні імкнуўся нас сёння раскачаць, нічога не атрымаецца. Нічога не атрымаецца! Мы зберажэм сваю краіну. Яна ўжо належыць нашым дзецям і ўнукам, таму мы павінны падумаць пра іх будучыню, і мы думаем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Мы ўсё зробім у надыходзячай пяцігодцы, каб наша краіна назаўжды забыла праблему захавання сваёй дзяржаўнасці. Наша краіна заўсёды будзе дзяржавай, насуперак любым плыням і тэндэнцыям на міжнароднай арэне", - заявіў беларускі лідар.

belta.by