Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Грузіі Міхаіла Кавелашвілі і ўсіх жыхароў гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"На працягу тысячагоддзя грузінскі народ, які знаходзіўся на скрыжаванні інтарэсаў вялікіх імперый, вёў упатую барацьбу за сваю дзяржаўнасць, мужна абараняў самабытнасць роднага краю і верыў у яго светлую будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.
Мінск высока ацэньвае намаганні Тбілісі па захаванні суверэнітэту і лічыць, што яны абавязкова будуць садзейнічаць росквіту Грузіі, адзначыў Прэзідэнт.
"Упэўнены, шматгадовая гісторыя дружалюбных беларуска-грузінскіх адносін павінна стаць трывалай асновай для аднаўлення ўзаемавыгаднага партнёрства паміж дзвюма краінамі, садзейнічаць дабрабыту нашых народаў, а таксама стабільнасці і бяспецы на Еўразійскім кантыненце", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Міхаілу Кавелашвілі моцнага здароўя, шчасця і невычарпальнай энергіі, а ўсім грузінам - міру і згоды.