Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці з прафесійным святам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Жыццё і здароўе беларусаў - найвышэйшая каштоўнасць і мэта, якая стаіць на чале нацыянальнай бяспекі. Значны ўклад у яе забеспячэнне ўносяць працоўныя калектывы фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы вашай працы сёння беларуская фармпрадукцыя добра вядомая ў многіх краінах, а пералік лекавых сродкаў пастаянна папаўняецца найноўшымі распрацоўкамі сусветнага ўзроўню".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што адданасць прафесіі і адказнае стаўленне да справы дазволяць спецыялістам годна адказваць на выклікі часу, эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад галіной, прадастаўляючы грамадзянам краіны запатрабаваныя якасныя прэпараты, умацоўваючы эканамічны суверэнітэт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў работнікам фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці здароўя, міру, дабрабыту і поспехаў у іх нялёгкай працы.