Беларускія памежнікі стаяць на варце рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 чэрвеня на ўрачыстым пастраенні асабовага складу Брэсцкай пагранічнай групы і курсантаў Інстытута пагранічнай службы, паведамляе БЕЛТА.

Беларускія памежнікі стаяць на варце рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 2 чэрвеня на ўрачыстым пастраенні асабовага складу Брэсцкай пагранічнай групы і курсантаў Інстытута пагранічнай службы, паведамляе БЕЛТА.

"Важна, што сёння беларускія памежнікі фактычна стаяць на варце не толькі нацыянальных інтарэсаў сваёй краіны, але і рэгіянальнай, а таксама міжнароднай бяспекі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што, знаходзячыся на ключавых транзітных шляхах, якія злучаюць Поўнач і Поўдзень, Еўропу і Азію, Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам многіх дзяржаў у папярэджанні і спыненні трансгранічнай злачыннасці, нелегальнага бізнесу і іншых негатыўных працэсаў.

"Нашым вайскоўцам удалося значна знізіць наплыў нелегальных мігрантаў у дзяржавы Еўрасаюза. Сістэматычна на мяжы выяўляюцца асобы, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку. Сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі рэгулярна выкрываюцца каналы наркатрафіку", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што сёння ў свеце па-ранейшаму трывожна і непрадказальна, ваеннае проціборства адбываецца практычна на ўсіх кантынентах. Нагнятаецца сілавое супрацьстаянне, у тым ліку непасрэдна ля межаў Беларусі.

"Прычым вы, як ніхто іншы, ведаеце, што ўзброеныя сутыкненні пачынаюцца менавіта на мяжы. Няпростая міжнародная абстаноўка і небяспека тэрарыстычных актаў прымушаюць бесперапынна падтрымліваць высокі ўзровень баявой гатоўнасці пагранічных органаў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Для павышэння баяздольнасці і мабільнасці пагранічныя войскі аснашчаюцца найноўшымі ўзорамі тэхнікі і ўзбраення. Абсталююцца рубяжы, будуюцца сучасныя комплексы застаў, паляпшаюцца бытавыя ўмовы для асабовага складу.