Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам – Днём выратавальніка.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў і ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам – Днём выратавальніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Гэту службу выбіраюць самыя мужныя, адважныя і самаадданыя людзі. Вы заўсёды там, дзе небяспечна. Мэта і сэнс вашай працы – выратаваныя чалавечыя жыцці, вынік – упэўненасць беларусаў у уласнай абароненасці і бяспецы", – гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія ратавальнікі, прыходзячы на дапамогу па першым клічы, праяўляючы смеласць і гераізм пры выкананні службовага абавязку, годна працягваюць справу многіх пакаленняў сваіх папярэднікаў. Асаблівую падзяку Прэзідэнт выказаў ветэранам, якія стаялі ля вытокаў стварэння Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і заклалі асновы яго далейшага развіцця.
"Упэўнены, што пры вырашэнні пастаўленых задач вы і надалей будзеце з'яўляцца ўзорам адданага служэння сваёй краіне і народу, – падкрэсліў
кіраўнік дзяржавы. – Дзякую вам за службу. Шчыра жадаю новых поспехаў у імя міру і бяспекі нашай роднай Беларусі".