Беларускай арміі трэба развівацца з улікам сучаснага досведу вядзення ваенных дзеянняў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

Беларускай арміі трэба развівацца з улікам сучаснага досведу вядзення ваенных дзеянняў. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА. 

"Яшчэ раз кажу: праблем будзе не менш. Мы іх павінны бачыць. Але, яшчэ раз паўтараю, мы не збіраемся нікога правакаваць. Але мы павінны выразна бачыць: як толькі перайшоў нашу мяжу - адказ павінен быць неадкладным. Генерал Лапо ведае", - сказаў кіраўнік дзяржавы. 

Аляксандр Лукашэнка адзначыў: Беларусь мае кампактную дзейсную армію, дзяржава прымае меры па перааснашчэнні Узброеных сіл новымі ўзорамі ўзбраення. Удасканальваецца падрыхтоўка войскаў да выканання задач па прызначэнні, сістэматычна праводзяцца вучэнні. 

"Нашай арміі трэба развівацца з улікам сучаснага досведу вядзення ваенных дзеянняў. Я хачу ад вас пачуць ваша меркаванне па сітуацыі ва Украіне і чаму вучыць гэты досвед нас, - заявіў Прэзідэнт. - На сённяшні дзень мы ўжо бачым асаблівасці правядзення ваеннай аперацыі ва Украіне. Мы маем інфармацыю аб працягу нарошчвання колькасці і характары дзеянняў груповак войскаў ля заходніх межаў нашай Беларусі".

Па словах кіраўніка дзяржавы, з боку Украіны назіраецца аднаўленне аховы і прыкрыцця асобных участкаў мяжы. 

"Нам яшчэ трэба будзе абагульніць і вывучыць досвед вядзення баявых дзеянняў у цэлым за ўвесь перыяд аперацыі ва Украіне. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Але некаторыя меры мы павінны прымаць ужо сёння", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Крыніца: belta.by