Беларусы не хочуць ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з-за абстаноўкі, якая складваецца вакол Беларусі, нават у гэтыя перадсвяточныя дні даводзіцца гаварыць аб абароне ад разнастайных пагроз. 

"Мы не хочам ніякіх скандалаў, канфліктаў і ніякай вайны. Мы людзі мірныя. І хацелі б, каб вакол нас быў мір", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, дадаўшы, што ёсць і тыя, каму такая пазіцыя нашай краіны не падабаецца. 

Прэзідэнт зноў заклікаў усіх і кожнага займацца сваёй справай, жыць звычайным жыццём: "Раджайце дзяцей, хто яшчэ хоча нарадзіць, расціце дзяцей. Мы ўсяляк будзем вам у гэтым дапамагаць у нашай мірнай і незалежнай Беларусі".

Крыніца: belta.by